Артыкулы: відзімус
відзімус, відымус (лац. vidimus мы зверылі), засведчаная копія дакумена, якая выдавался велікакняжацкай канцылярыяй з Метрыкі ВКЛ або канцылярыяй цэнтр. або мясц. суда з адпаведнай актавай кнігі. Меў поўную юрыдычную моц. Статут ВКЛ 1588 прадугледжваў бесперашкодную выдачу В. па запатрабаванні зацікаўленай асобы: «А выписы, або видимусы, так с тых книг перших воевод и старост, яко и кождый вряд с книг своих с прав кождому, кому кольвек того потреба указывати будеть, без вшелякого затрудненья и проволоки мають давати листы с подписом руки писара гродского присяглого и с печатми самих воевод, старост або их врядников судовых, наместника албо подстаростего и судьи гродского» (раздз. 4, арт. 14).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


