Артыкулы: вікарый

вікарый (лац. vicarius ад vicesgerere замяшчаць), намеснік пэўнай царкоўнай пасады. У каталіцкай царкве ВКЛ існавалі В. біскупаў, кафедральныя, парафіяльныя і інш. В. кафедральны — намеснік члена капітула (пралата ці каноніка), які сам не мог выконваць капітульныя абавязкі, звычайна з-за занятасці дзярж. і інш. справамі. Такія В. складалі асобую калегію з уласным правам і прывілеямі, вікарную пасаду займалі пажыццёва. В. парафіяльны — святар, які ў якасці намесніка пробашча выконваў душпастырскія абавязкі. Былі пастаянныя (пажыццёвыя) і часовыя (выковалі або ўсе абавязкі пробашча, або некаторыя з іх). В. існавалі і ў праваслаўных, з 17 ст. — ва уніяцкіх прыходах. У касцельным праве ў дачыненні да В. ужываўся тэрмін «каад’ютар».

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.