Артыкулы: Віленская духоўная семінарыя
Віленская духоўная семінарыя,каталіцкаянавучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў для Віленскага біскупства. Засн. ў Вільні ў 1582 біскупам Ю.Радзівілам. Размяшчалася ў палацы віленскіх біскупаў. Для ўтрымання 12 клірыкаў-навучэнцаў Радзівіл перадаў семінарыі маёнтак Вазгелішкі, кароль Стафан Баторый — маёнткі Коўпеніца і Лукі новагародскіх пробашчаў, а ў 1603 В.Ярчэўскі — мяст. Каркожышкі. В.д.с. была аддадзена ў падпарадкаванне езуітам, але агульны нагляд над ёй ажыццяўляў віленскі капітул. Езуіты выкладалі, між іншым, логіку, маральную тэалогію, спевы, абрады. Найб. здольныя навучэнцы адсылаліся ў Віленскую акадэмію. З-за канфліктаў з езуітамі капітул выдаліў іх у 1652 з семінарыі, пасля чаго там выкладалі белыя ксяндзы. У 1733 віленскі біскуп М.Зянковіч для кіравання В.д.с. запрасіў ксяндзоў-камуністаў, дагавор з якімі быў заключаны ў 1739.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


