Артыкулы: Віленская Ільінская царква
Віленская Ільінская царква, Віленская царква Ільі Прарока. Знаходзілася ў Вільні на вул. Латочак, каля Раждзественскай царквы. Адна са старажытных правасл. цэрваў. Вільні. У 1609 ужо не існавала. У 1619 адзначана, што яе пляц з могілкамі забудаваны дамамі. У 1622 муляр-немец Ендрых пачаў будаваць тут дом, было выкапана некалькі старых трунаў і шмат костак, пра што енералам была складзена рэляцыя.
Літаратура:
Крачковский Ю. Старая Вильна до конца XVII столетия. Вильна, 1893;
Яго ж. Православные святыни города Вильны // Тр. IX археологического съезда 1893 года. М., 1897. Т. 2;
Добрянский Ф. Старая и новая Вильна. 3 изд. Вильна, 1904.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


