Артыкулы: Віленская Казьмадзям’янаўская царква

Віленская Казьмадзям’янаўская царква, Віленская царква Казьмы і Дзям’яна. Знаходзілася ў Вільні на рагу вул. Бакшты і Андрэеўская, у пачатку Казьмадзям’янаўскай (Смілінскай, Савіч) вуліцы. Драўляная. Вядома з 1503. У пач. 16 ст. яе святар Іаан быў намеснікам мітрапаліта ў Вільні. Упамінаецца ў акце 1594. У 1609 перададзена уніятам. У 1631 падканцлер ВКЛ П.Сапега запісаў царкве плату са сваёй камяніца на вул. Савіч — 10 коп грошаў штогод. Загінула, відаць, у пажары 1655 падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1671 замест яе на дзядзінцы пустое месца, могілкі закінуты, але межавыя знакі захаваліся. У 1677 мітрапаліт Кіпрыян Жахоўскі аддаў царкоўны пляц манахам-аўгусцінцам, якія пабудавалі тут кляштар. У 1807—08 ён заняты пад правасл. духоўную семінарыю, аўгусцінскі касцёл перароблены пад царкву Андрэя Першазванага.

Літаратура:

Крачковский Ю. Старая Вильна до конца XVII столетия. Вильна, 1893;

Яго ж. Православные святыни города Вильны // Тр. IX археологического съезда 1893 года. М., 1897. Т. 2;

Добрянский Ф. Старая и новая Вильна. 3 изд. Вильна, 1904.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.