Артыкулы: Віленская Мікалаеўская царква

Віленская Мікалаеўская царква, Віленская царква ўспення святога Мікалая, Віленская Успенска-Мікольская царква. Знаходзілася ў Вільні на рагу Смілінскай (Савіч, Латочак) вул. і Пятніцкага завулка, каля Міхайлаўскай царквы. Драўляная з мураванай званіцай. Упершыню ўпамінаецца ў 1347, калі тут пахаваны Тры віленскія мучанікі. У 1551 мітрапаліт Макарый загадаў віленскім мяшчанам перадаць В.М.ц. святару Менскай Мікалаеўскай царквы. У 1566 клецкі святар Пракоп Левановіч прасіў віленскіх бурмістраў і мяшчан даць яму месца святара пры В.М.ц. (адзначана, што царква драўляная). У 1609 перададзена уніятам. У 1610 знішчана пажарам. У 1612 абгарэлыя сцены званіцы мітрапаліт Ігнацій Пацей аддаў віленскаму мешчаніну Пятру Васілевічу ў арэнду для ўладкавання там жылога дома (за штогадовую плату 7 коп грошаў і права адчыніць у гэтым доме шынк). У 1616 гэты дом прададзены Яну Дзядзюлі, у 1627 — Міхноўскаму. У 1629 забаронена Асінскаму будавацца на царк. пляцы, у 1631 ён за самавольнае будаўніцтва пакліканы базыльянамі ў Трыбунал ВКЛ. У 1671 не існавала нават слядоў В.М.ц., так што ў спрэчцы з мітрапалітам за права валодаць гэтым пляцам Віленскі магістрат нават сумняваўся ў факце існавання царквы.

Літаратура:

Крачковский Ю.Ф. Православные святыни города Вильны // Тр. IX археологического съезда 1893 года. М., 1897. Т. 2;

Добрянский Ф. Старая и новая Вильна. 3 изд. Вильна, 1904.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.