Артыкулы: Віленская Петрапаўлаўская царква
Віленская Петрапаўлаўская царква, Віленская царква святых апосталаў Пятра і Паўла. Знаходзілася ў Вільні ў Зарэччы, на вул. Рыконцкай. Мяркуецца, што заснавана ў 14 або15 ст. У сярэдзіне 16 ст. мітрапаліт Макарый (1534—56) прызначыў сюды святара Мікалая Іванавіча. Упамінаецца ў каралеўскім прывілеі 1558, інш. актах 16 ст. Пры царкве існавалі вял. могілкі для правасл. жыхароў Вільні, з 1558 дзейнічаў шпіталь. З 1570 святаром царквы быў Іван Аляксандравіч, з 1571 — Мікола Іванавіч. У 1609 перададзена уніятам. У 1653 яе серабро перададзена на захаванне ў Троіцкі манастыр. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, відаць, пашкоджана. У 1667 бурмістр Мікалай Клічэўскі запісаў тэстаментам на шпіталь В.П.ц. грошы. У 1671 царква і могілкі пры ёй ўжо закінутыя, неразбураным заставаўся толькі шпіталь.
Літаратура:
Крачковский Ю. Старая Вильна до конца XVII столетия. Вильна, 1893;
Яго ж. Православные святыни города Вильны // Тр. IX археологического съезда 1893 года. М., 1897. Т. 2;
Добрянский Ф. Старая и новая Вильна. 3 изд. Вильна, 1904.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


