Артыкулы: Віленская Раждзественская царква
Віленская Раждзественская царква. Знаходзілася ў Вільні на Прачысценскай вул., насупраць Спаскай царквы, каля Ільінскай царквы. Вядома з пач. 16 ст. У 1510 вял. князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт І Стары даў віленскаму ключніку Рыгору Ісаевічу Грамыку пляц каля В.Р.ц. У 1511 упамінаецца святар гэтай царквы Іакаў. У час вял. пажару Вільні 1557 згарэла. Праваслаўныя звярнуліся да караля з просьбай дазволіць ім адбудаваць царкву, атрымалі адпаведны прывілей у 1560. У 1592 адзначаны жылы дом на царк. грунце. У 1609 перададзена уніятам. У 1610 згарэла, не была адбудавана. У 1619 увесь яе пляц з могільнікам з дазволу царкоўных уладаў забудаваны дамамі мяшчан. У 1671 былі бачны толькі рэшткі яе алтарнай часткі — старажытны мур вышынёй 3 сажні і шырынёй 1,5 сажні.
Літаратура:
Крачковский Ю. Старая Вильна до конца XVII столетия. Вильна, 1893;
Яго ж. Православные святыни города Вильны // Тр. IX археологического съезда 1893 года. М., 1897. Т. 2;
Добрянский Ф. Старая и новая Вильна. 3 изд. Вильна, 1904.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


