Артыкулы: Віленская Спаская царква

Віленская Спаская царква. Знаходзілася ў Вільні на Спаскай вул., побач з Прачысценскім саборам (бліжэй да р. Вільня). У грамаце мітрапаліта Іосіфа Солтана 1511 упамінаецца як здаўна існуючая. У 1551 мітрапаліт Макарый перавёў святара В.С.ц. ў Віленскую Мікалаеўскую (Успенскую) царкву. У 1580 адзначана даніна на карысць В.С.ц. з віленскіх мяшчан — свечка з 2 камянёў воску. У 1592 упершыню адзначаны царк. шпіталь, у 1619 ён упамінаецца як мураваны. У 1609 перададзена уніятам. У 1610 моцна пацярпела ад пажару. На пустым царкоўным грунце архімандрыт Іосіф Руцкі у 1612 дазволіў будавацца купцу Валенту Урбановічу. У 1619 спец. камісія адзначыла, што царква цалкам занядбаная. Аднак царк. шпіталь працягваў існаваць, утрымліваўся за кошт брацтва. У 1650, калі святар В.С.ц. Сабасцьян Федароўскі выехаў з Вільні, царк. начынне, грошы і серабро прысвоіў васкрасенскі святар Мікалай Рыбінскі. Камісія 1671 адзначыла, што В.С.ц. закінутая.

Літаратура:

Крачковский Ю. Старая Вильна до конца XVII столетия. Вильна, 1893;

Добрянский Ф. Старая и новая Вильна. 3 изд. Вильна, 1904.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.