Артыкулы: Віленскі палац Пацаў на вул. Вялікай
Віленскі палац Пацаў на вул. Вялікай. Першапачатковы будынак пабудаваны ў 16 ст., належаў Рыгору Осціку, потым Габрыелю Бекешу, у 17 ст. перайшоў да Міхала Казіміра Паца. У 1675 грунтоўна перабудаваны. Трохпавярховы будынак у стылі барока меў манументальны галоўны фасад, Цэнтральны ўваход (з вул. Вялікай) быў аформлены парталам, над якім знаходзіліся ляпныя выявы гербаў. Уваход вёў у вял. вестыбюль у цэнтры будынка. Памяшканні распалагаліся па абодвы бакі ад вестыбюля ў 2 рады, планіроўка анфіладная. Сцены былі ўпрыгожаны роспісамі Мікельанджэла Палоні і лепкай Яна Паўла Перці. Захаваліся фрагменты 2 бакавах крылаў, аркада (замураваня) на 1-м паверсе з тыльнага боку. Значна перабудаваны, фасады страцілі першапачатковыя рысы.
Літаратура:
Małachowicz E. Wilno: Dzieje. Architektura. Cmentarze. Wrocław, 1991. S. 128—129;
Lietuvos architektūros istorija. T. 2. Vilnius, 1994.P. 166—167.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


