Артыкулы: Віленскі сінод 1538

Віленскі сінод 1538, сінод Віленскай рымска-каталіцкай епархіі. Скліканы біскупам Паўлам Гальшанскім 19—21 мая ў Віленскім касцёле св. Яна. Удзельнічалі біскуп луцкі Ежы Хвальчэўскі, члены Віленскага капітула, дэканы, абаты, пробашчы. Разглядзеў пытанне пра падатак на аднаўленне Віленскага кафедральнага касцёла пасля пажару 1530. Ухваліў яго ў памеры: ад пары валоў 12 грошаў, ад вупражнага каня 6, ад грунту 6, ад агароду 6, ад карчмы 3, вікарый вінен заплаціць 6, алтарысты 30 грошаў. Падатак раскладзены на 2 года, з умовай, што не будзе збірацца падатак на патрэбы дзяржавы. Іншыя рашэнні сінода невядомы.

Літаратура:

Kurczewski J. Kościół zamkowy czyli katedra wileńska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Wilno, 1908;

Sawicki J. Concilia Poloniae: Źródła i studia krytyczne. T. 2. Synody diecezji wileńskiej i ich statuty. Warszawa, 1948.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.