Артыкулы: Віленскі сінод 1542

Віленскі сінод 1542, сінод Віленскай рымска-каталіцкай епархіі. Скліканы біскупам Паўлам Гальшанскім 27 вер.—4 кастр., відаць, у Вільні. Падрабязнасцей пра яго дзейнасць не захвалася. Скліканы, верагодна, у сувязі з маючым адбыцца правінцыяльным сінодам Гнезненскай мітраполіі, скліканым на 17.10.1542. Разглядаў, магчыма, пытанні пра аднаўленне кафедральнага касцёла пасля пажару 1542 і пра супрацьстаянне рэфармацыйным рухам.

Літаратура:

Kurczewski J. Kościół zamkowy czyli katedra wileńska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Wilno, 1908;

Sawicki J. Concilia Poloniae: Źródła i studia krytyczne. T. 2. Synody diecezji wileńskiej i ich statuty. Warszawa, 1948.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.