Артыкулы: Віленскі сінод 1546

Віленскі сінод 1546, сінод Віленскай рымска-каталіцкай епархіі. Скліканы біскупам Паўлам Гальшанскім, відаць, у Вільні. Прыняў 11 пастаноў: аб прадухіленні ганьбавання ксяндзоў, пакліканых на суд біскупскімі афіцыяламі; пра забарону апраўдываць на судзе свецкіх асоб, якія судзяцца з ксяндзамі, у выпадку адсутнасці гэтых ксяндзоў; пра абавязкі візітатараў дыяцэзіі; пра спадчыну памерлых без тастаменту; пра інквізітара ерасі; пра свецкіх асобаў, якія зневажаюць духавенства; пра тых, хто ўпарта застаецца пад касцельным пакараннем і не імкнецца пазбавіцца яго на працягу года; пра ўладу біскупа; пра вікарыяў у гарадаў і вёсках; пра захаванне недатыкальнасці духавенства; пра падаткі, накладзеныя на духавенства соймамі. Тэксты пастаноў не захаваліся, відаць, яны закраналі канкрэтныя адміністрацыйныя пытанні.

Літаратура:

Kurczewski J. Kościół zamkowy czyli katedra wileńska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Wilno, 1908;

Sawicki J. Concilia Poloniae: Źródła i studia krytyczne. T. 2. Synody diecezji wileńskiej i ich statuty. Warszawa, 1948.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.