Артыкулы: Віленскі сінод 1582
Віленскі сінод 1582, сінод Віленскай рымска-каталіцкай епархіі. Скліканы біскупам Ежы Радзівілам на 12 лют. для правядзення ў жыццё пастаноў Трыдэнцкага сабра. Яны былі абвешчаны абавязковыміі для Віленскай дыяцэзіі. Для забеспячэння новазакладзенай Віленскай духоўнай семінарыі сінод увёў падатак з духавенства. Біскуп кіеўскі Мікалай Пац, які перайшоў у пратэстанцтва, быў пазбаўлены пасад каноніка віленскага і пробашча новагародскага, што прымусіла яго адмовіцца ад біскупства. На сінодзе былі вырашаны некаторыя адміністрацыйныя і судовыя справы. 25.2.1582 Радзівіл выдаў пастырскі ліст (надрукаваны), у якім змешчаны 26 артыкулаў з касцельнымі пастановамі, у якіх змешчаны нормы Трыдэнцкага сабра, правінцыяльнага сінода Гнезненскай мітраполіі, Віленскага сінода біскупа Валерыяна Пратасевіча (скліканы 15.1.1559, падрабязнасці пра яго невядомы) і свайго сінода. Гэта сведчыць пра тое, што на В.с. былі прыняты статуты, але яны не захваліся.
Літаратура:
Przyałgowski W. Żywoty biskupów wileńskich. T. 2. Petersburg, 1860;
Kurczewski J. Kościół zamkowy czyli katedra wileńska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Wilno, 1908;
Sawicki J. Concilia Poloniae: Źródła i studia krytyczne. T. 2. Synody diecezji wileńskiej i ich statuty. Warszawa, 1948.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


