Артыкулы: Віленскі сінод 1602
Віленскі сінод 1602, сінод Віленскай рымска-каталіцкай епархіі. Скліканы біскупам Бенядзіктам Войнам 3 сак. ў Вільні. Удзельнікі і ход сінода невядомы. Прыняў пастановы пра касцельную дысцыпліну, адпраўленне культу. Пастановы сінода выдадзены: «Synodus Dioecesana Episcopatus Vilnensis Celebrata Vilnae Per IllustrissimumEt Reverendissimum In Christo Patrem ac Dominum D. Benedictum Woynam...» (Вільня, 1602).
Літаратура:
Kurczewski J. Kościół zamkowy czyli katedra wileńska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Wilno, 1908;
Sawicki J. Concilia Poloniae: Źródła i studia krytyczne. T. 2. Synody diecezji wileńskiej i ich statuty. Warszawa, 1948.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


