Артыкулы: Віленскі сінод 1613
Віленскі сінод 1613, сінод Віленскай рымска-каталіцкай епархіі. Скліканы біскупам Бенядзіктам Войнам у канцы крас.—пач. мая. Ухваліў падатак на войска ў памеры 1 злотага са службы (валокі) згодна з рашэннямі Варшаўскага сойма і правінцыяльнага сінода Гнезненскай мітраполіі.
Літаратура:
Kurczewski J. Kościół zamkowy czyli katedra wileńska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Wilno, 1908;
Sawicki J. Concilia Poloniae: Źródła i studia krytyczne. T. 2. Synody diecezji wileńskiej i ich statuty. Warszawa, 1948.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


