Артыкулы: Віленскі сінод 1626
Віленскі сінод 1626, сінод Віленскай рымска-каталіцкай епархіі. Скліканы біскупам Астфіем Валовічам 18 чэрв. ў Вільні. Удзельнікі, ход, прынятыя пастановы невядомы. На сінодзе адбыўся тэалагічны дыспут, пра што сведчыць трактат Войцеха Станіслава Бжэскага «Controversiadeecclesia, verboDei, conciliis, summopontifice, certisconclusionibuscomprehensa. IngratiamIllmiacRmiDominiD. EustachiiWolowicz» (месца выдання не ўказана, 1626).
Літаратура:
Sawicki J. Concilia Poloniae: Źródła i studia krytyczne. T. 2. Synody diecezji wileńskiej i ich statuty. Warszawa, 1948.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


