Артыкулы: Віленскі сінод 1685

Віленскі сінод 1685, сінод Віленскай рымска-каталіцкай епархіі. Скліканы біскупам Аляксандрам Катовічам 1—3 кастр. ў Віленскім кафедральным касцёле. Сінод адчынены на другі дзень пасля таго, як біскуп урачыста прыняў кафедральны касцёл. Удзельнічалі біскуп смаленскі Канстанцін Казімір Бжастоўскі, члены капітула, пробашчы. Абмяркоўваў праблемы ўзаемаадносін унутры кліра (біскуп спрабаваў увесці жорсткую дысцыпліну) і патрэбы касцёла. Пастановы сінода, падзеленыя на 41 артыкул, былі надрукаваны: «Acta, Constitutiones, etDecretaSynodiDiaecesisVilnensis, PraesidenteIllustrissimoAcReverendissimoDominoDominoAlexandroMichaeleKotowicz...» (Вільня, 1685).

Літаратура:

Przyałgowski W. Żywoty biskupów wileńskich. T. 3. Petersburg, 1860;

Kurczewski J. Kościół zamkowy czyli katedra wileńska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Wilno, 1908;

Sawicki J. Concilia Poloniae: Źródła i studia krytyczne. T. 2. Synody diecezji wileńskiej i ich statuty. Warszawa, 1948.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.