Артыкулы: Вількіновіч Ігнацій
Вількіновіч Ігнацій (28.1.1690, Жамойць—31.12.1757), дзеяч каталіцкай царквы. У 1707 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар рыторыкі ў Плоцку (1719—20) і Варшаве (1720—21), філасофіі ў Варшаве (1721—23) і Полацку (1724—27), тэалогіі ў Пінску (1727—28), Варшаве (1728—29), Вільні (1729—31), Браневе (1731—35), рэгент папскіх семінарый у Браневе (1731—35) і Вільні (1742—46), рэктар калегіумаў у Нясвіжы (1735—39) і Пінску (1739—42, 1750—55), інструктар 3-й прабацыі ў Нясвіжы (1746—49) і Вільні (1749—50). Выдаў «Тэалагічны трактат пра Божае адзінства і траічнасць» («TractatustheologicusdeDeounoettrino», Вільня, 1739), некалькі праграм езуіцкіх тэатральных пастановак.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


