Артыкулы: віно

віно, алкагольны напітак, які атрымліваюць поўным ці частковым спіртавым браджэннем вінаграднага соку (сусла) ці мязгі (здробненага вінаграду). Спярша ўжывалася выключна ў літургічнай практыцы правасл. і каталіцкай цэркваў. Вінаград для прыгатавання В. вырошчвалі ў Кіеўскай Русі і пазней у раёне Кіева і на Пд ад яго. Аднак мясц. В. былі , відаць, малапрыдатныя як напіткі. Лічыцца, што звычай піць В. распаўсюдзіўся ў Рэчы Паспалітай у 16 ст. У ВКЛ В. было артыкулам раскошы. Яно імпартавалася з Малдовы (царкоўныя кагоры), Грэцыі (мальвазія), з 16 ст. найбольшую папулярнасць сярод шляхты набыло венгерскае В. (асабліва такай). У 17—18 ст. пашырылася мода на рэйнскія (мозельскія, якія ў Рэчы Паспалітай пілі з цукрам) і французскія (у т.л. шампанскія) В. Шмат гатункаў прывазных В. адзначаецца ў мытных кнігах ВКЛ. Напр., у берасцейскай мытнай кнізе 1583 адзначаны мальвазія («мальмазея»), якая завозілася куфамі, мускат («мушкатэля») — барылкамі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.