Артыкулы: Вітман (Wittman) Францішак
Вітман (Wittman) Францішак (Франц), музыкант і капельмайстар 18 ст. У 1749—60 капельмайстар прыдворнага аркестра Г.Ф.Радзівіла ў Слуцку і Белай. У Слуцку выступаў у драматычных спектаклях (вядома пра выкананне В. ролі Багацея ў адной з п’ес, 1752). У 1756 выязджаў з групай музыкантаў у Нясвіж. Пасля смерці Радзівіла (1760) быў запрошаны М.К.Радзівілам Рыбанькам узначаліць Нясвіжскую капэлу.
Літаратура:
Барышев Г. Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


