Артыкулы: Віхерт Ян

Віхерт Ян (2.7.1737, Белая Русь—1791), дзеяч каталіцкай царквы, педагог. Са шляхты. З 1754 езуіт. Вучыўся ў 1756—63 у езуіцкіх навуч. установах у Слуцку, Нясвіжы і Варшаве, у 1765—69 у Полацку і Варшаве. Выкладаў філасофію і геаграфію ў Варшаўскім «Калегіум нобіліум». Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) выкладаў рыторыку, права і маральныя навукі ў віленскай акруговай школе. З 1790 канонік-кусташ інфлянцкі. У 1791 ахвяраваў Гал. школе ВКЛ каштоўную калекцыю мінералаў. Памёр у Варшаве. Выдаў драмы для школьнай сцэны «Любоў да айчыны» («Miłość kuojczyźnie», Варшава, 1768), «Белізар» («Belizar», Варшава, 1787).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.