Артыкулы: Вішнеўскі (Wiszniewski) Міхал

Вішнеўскі (Wiszniewski) Міхал (27.9.1794, в. Фірлеева Рагацінскага р-на Івана-Франкоўскай вобл.—22.12.1865), польскі філосаф, псіхолаг, гісторык літаратуры. Вучыўся ў Крэменецкім ліцэі (потым у 1823—24 там выкладаў), ва ун-тах Італіі, Францым, Шатландзіі. З 1831 праф. усеагульнай гісторыі, потым гісторыі літаратуры Ягелонскага ун-та ў Кракаве. У 1836—39 дырэктар ліцэя св. Ганны і акруговых школ Кракаўскай рэспублікі. Быў блізкі да гіліцыйскіх кансерватыўных колаў. Выступіў супраць Кракаўскай рэвалюцыі 1846 і быў асуджаны рэвалюцыйным судом на смерць. З 1848 у эміграцы, гал.ч. у Італіі, дзе супрацоўнічаў з К.Кавурам, у 1859 атрымаў княжацкі тытул. Асн. праца В.— «Гісторыя польскай літаратуры» («Historia literatury polskiej», т. 1—10, 1840—57), даведзеная да сярэдзіны 17 ст. і якая з’яўляецца абагульняльнай працай пра культуру Польшчы і Рэчы Паспалітай. У ей ёсць звесткі пра Ф.Скарыну, інш. прадстаўнікоў бел. рэнесансавай л-ры. Выдаў «Помнікі польскай гісторыі і літаратуры» («Pomnikі historii i literatury polskiej», т. 1—4, 1835—37), куды ўключаны і бел. матэрыял. Працаваў над шматтомнай працай пра езуітаў Рэчы Паспалітай (захаваўся рукапіс т. 1).

Творы:

Bacona metoda tłumaczenia natury. 1834 (2 wyd. Warszawa, 1976);

Charaktery rozumów ludzkich. 1837 (2 wyd. Warszawa, 1988);

Podróż do Włoch, Sycylii i Malty. Warszawa, 1982.

Літаратура:

Bańka J. Poglądy filozoficzno-społeczne Michała Wiszniewskiego. Warszawa, 1967;

Dybiec J. Michał Wiszniewski: Życie i twórczość. Wrocław, 1970.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.