Артыкулы: Вішнявецкая бітва 1512
Вішнявецкаябітва 1512, Лапушнаўская бітва. Адбылася 28 крас. каля г. Вішявец на Валыні паміж войскамі ВКЛ і Польшчы з аднаго боку і крымскімі татарамі з другога. 20—24 тыс. татараў на чале з трыма царэвічамі вясной 1512 пустошылі Падолле, Валынь і Галіцыю, стаўшы кошам каля Буска. Кароль Жыгімонт І Стары паслаў супраць татараў сваі надворныя харугвы, аддзелы кароннага гетмана, ваяводы кракаўскага М.Камянецкага, выклікаў початы інш. паноў, з ВКЛ — войска найвышэйшага гетмана К.І.Астрожскага. Разам было сабрана каля 5 тыс. коннікаў. Пасля некалькіх баёў з асобнымі татарскімі загонамі аб’яднанае войска ВКЛ і Польшчы ўдарыла па татарскім лагеры каля в. Лапушна за 2 мілі на ПдУ ад Вішняўца. Правым крылом войска камандаваў Астрожскі, левым — Камянецкі. У бітве было забіта 5 тыс. татараў, у т.л. 3 царэвічы і зяць крымскага хана Менглі-Гірэя, вызвалена 16 тыс. палонных, захоплена 10 тыс. коней. У бітве вызначыліся князі А.С.Збаражскі, М.В.Вішнявецкі, А.Ф.Чартарыйскі, пан Ю.Радзівіл і інш.
Літаратура:
Herbst S. Najazd tatarski 1512 r. // Przegląd historyczny. 1948. R. 37.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


