Артыкулы: Вырвіч Андрэй
Вырвіч Андрэй (21.11.1636, Аршанскі пав.—14.4.1698), дзеяч каталіцкай царквы. У 1653 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію ў Рыме (1656—58). Прафесар паэтыкі ў Крожах (1661—62), філасофіі ў Вільні (1669—72), прэфект школы і прапаведнік у Новагародку (1672—73, 1676—77), Вільні (1673—74, 1678—79), Варшаве (1674—76), прафесар тэалогіі ў Варшаве (1679—80) і Вільні (1680—83), рэгент Папскай семінарыі ў Вільні (1683—88), рэктар калегіума ў Полацку (1688—91). Выдаў панегірык у гонар С.Свянціцкага. Пакінуў рукапісныя курсы тэалогіі і рыторыкі.
Літаратура:
Plečkaitis R. Lietuvosfilosofijosistorija. T. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


