Артыкулы: Вяжэвіч Вацлаў
Вяжэвіч Вацлаў (5.3.1729, Літва—7.8.1788), дзеяч каталіцкай царквы. Д-р тэалогіі і абодвух правоў. У 1744 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прэфект матэматычнага музея (1759—60) і прафесар філасофіі ў Вільні (1763—66), прыдворны місіянер віленскага біскупа І.Масальскага, выхавацель яго дзяцей (1766—70). У 1771 секулярызаваўся, займаў духоўныя пасады ў Польшчы, з 1785 генеральны камісар маёнткаў гнезненскага арцыбіскупа. Выдаў тэзісы па філасофіі (Вільня, 1766).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


