Артыкулы: Вялікі Атанасій Грыгар (Великий Атанасій, Welykyi)

Вялікі Атанасій Грыгар (Великий Атанасій, Welykyi) (5.11.1918, с. Турынка Жоўкваўскага р-на Львоўскай вобл., Украіна—24.12.1982) — украінскі гісторык, археограф. Доктар філасофіі (1944) і багаслоў’я (1946).

З 1933 базыльянін. Вучыўся ў пражскіх Карлавым і Украінскім вольным універсітэтах, у Вюрцбургскім універсітэце, Папскім Грыгарыянскім універсітэце, Папскім Усходнім інстытуце і Ватыканскай палеаграфічнай школе ў Рыме. Займаў пасады віцэ-рэктара і прарэктара Украінскага папскага калегіума св. Іасафата ў Рыме, рэдактара часопіса «Analecta Ordinis Sancti Basilii Magni» («Запіскі Ордэна Святога Васіля Вялікага»), сакратара Камісіі Усходніх Цэркваў 2-га Ватыканскага сабору, протаархімандрыта базыльянскага ордэна. З 1948 вёў працу па выяўленні і публікацыі старажытных дакументаў па гісторыі базыльянскага ордэна, грэка-каталіцкай і рыма-каталіцкай цэркваў у ВКЛ і Рэчы Паспалітай. У серыі «Рымскія дакументы каталіцкай царквы на землях Украіны и Беларусі, сабраныя і выдадзеныя стараннямі айцоў базыльян» падрыхтаваў зборнікі дакументаў: «Св. Іасафат свяшчэннамучанік: Дакументы беатыфікацыі і кананізацыі» (т. 1—3, 1952—67), «Найсвяцейшыя аўдыенцыі» (т. 1—2, 1963—64), «Дакументы рымскіх пантыфікаў, якія асвятляюць гісторыю Украіны» (т. 1—2, 1953—54), «Акты Кангрэгацыі прапаганды веры» (т. 1—5, 1953—55), «Лісты Кангрэгацыі прапаганды веры» (т. 1—7, 1954—57), «Партыкулярныя кангрэгацыі, якія асвятляюць гісторыю украінскай каталіцкай царквы» (т. 1—2, 1956—57), «Лісты кіеўскіх каталіцкіх мітрапалітаў: 1613—1839» (т. 1—9, 1952—80), «Лісты біскупаў: 1600—1900» (т. 1—5, 1972—81), «Лісты апостальскіх нунцыяў: 1550—1900» (т. 1—14, 1959—77), «Прашэнні уніяцкай царквы» (т. 1—3, 1960—65), «Дакументы Берасцейскай уніі і яе творцаў: 1550—1600» (т. 1, 1970), «Лісты базыльян: 1601—1760» (т. 1—2, 1979).

Працы:

З літопису християнської України: Церковно-історичні радіолекції з Ватикану. Т. 1—9. Рим, 1969.

Світло й тіні української історії: Причинки до історії української церковної думки. Рим, 1969.

Українське християнство. Рим, 1969.

Падрабязнасці:

Пріцак О.О. Атанасій Великий, ЧССВ — археограф // Записки ЧСВВ. Рим, 1985. Т. XII (XVIII). Вип. 1—4. С. 58—68.

Плохій С.М. Від Якова Суші до Атанасія Великого: (Огляд видань римських джерел з історії української церкви) // Український археографічний щорічник. Київ, 1993. Вип. 2.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.