Артыкулы: Вярбіцкі Казімір Юзаф
Вярбіцкі Казімір Юзаф (22.2.1704, Віцебскае ваяв.—24.4.1761), дзеяч каталіцкай царквы. Брат Ф.Вярбіцкага. У 1719 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. У Вільні прафесар рыторыкі (1734—35), філасофіі (1738—41), тэалогіі (1742—45), кананічнага права (1746—52), адначасова рэгент шляхецкага канвікта, які адбудаваў пасля пажару 1748; прафесар рыторыкі для клірыкаў-езуітаў у Слуцку (1735—37), рэктар калегіума ў Жодзішках (1752—55). Кіраваў будаўніцтвам касцёла ў Жодзішках. Садзейнічаў росту бібліятэкі Віленскай акадэміі. Выдаў кнігу «Жыціе Людавікі дэ Бесі» («VitaV. P. LudovicideBessuy», Вільня, 1738), прамовы, казанні.
Літаратура:
Plečkaitis R. Lietuvosfilosofijosistorija. T. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


