Артыкулы: Вярбіцкі Фелікс

Вярбіцкі Фелікс (14.1.1699, Віцебскае ваяв.—24.4.1761), дзеяч каталіцкай царквы. Брат К.Ю.Вярбіцкага. У 1714 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар рыторыкі ў Варшаве (1727—28), прапаведнік і прэфект бібліятэкі ў Нясвіжы (1728—29), прапаведнік і прэфект школы ў Менску (1729—30), прыдворны місіянер Радзівілаў у Нясвіжы (1730—35), прафесар філасофіі ў Вільні (1735—38), прапаведнік пры касцёле св. Казіміра ў Вільні (1738—39), прапаведнік і прэфект школы ў Віцебску (1740—41), прафесар схаластычнай, пазітыўнай і палемічнай тэалогіі ў Вільні (1741—43), рэктар калегіума ў Віцебску (1743—46) і Нясвіжа (св. Міхала, 1748—52), рэгент Папскай семінарыі ў Вільні (1752—55), рэктар калегіума ў Пінску (1756—59), прэфект бібліятэкі пры касцёле св. Яна ў Вільні (1759—60). Пакінуў рукапісныя лекцыі па філасофіі і тэалогіі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.