Артыкулы: Забароўскі Анзельм
Забароўскі Анзельм (8.4.1718, Мазовія—9.12.1774), дзеяч каталіцкай царквы. У 1733 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1746 ксёндз. Прафесар рыторыкі ў Дарагічыне (1748—49), Нясвіжы (1749—50), Слуцку (1750—51), прапаведнік і прэфект бібліятэкі ў Плоцку (1752—53), прэфект школы і бібліятэкі ў Слуцку (1756—57) і Полацку (1762—63), міністр і прэфект будоўлі ў Менску (1763—64) i Бабруйску (1764—65), суперыёр у Мышыніцах (1765—73). Памёр у Нясвіжы. Выдаў кнігу «Усяслаўная Панна» («Tota pulchra Virgo foecundissima», Нясвіж, 1771).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне