Артыкулы: Заблоцкіс (Zablockis, Заблоцкі) Юргіс

Заблоцкіс (Zablockis, Заблоцкі) Юргіс (Юрый; каля 1510, в. Забалоцце Лідскага пав., цяпер в. Забалаць Воранаўскага р-на—1563), літоўскі дзеяч культуры, паэт-перакладчык. З 1528 вучыўся ва ун-тах Кракава, Вітэнберга, Караляўца, Цюбінгена. Даваў прыватныя ўрокі дзецям магнатаў. У 1541—42 выкладаў у школе Абрагама Кульвяца ў Вільні. Перакладаў на літоўскую мову рэлігійныя песні, з якіх адна («Litanija naujai suguldyta») надрукавана ў кнізе Марцінаса Мажвідаса «Простыя словы катэхізіса» («Catechismvsa prasty szadei», Каралявец, 1547) і ў зборніку «Спевы хрысціянскія» («Giesmės krikščioniškos», 1570), а другая — у зборніку 1570. Памёр у Цюбінгене.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.