Артыкулы: Залескі (Залеўскі) Крыштоф
Залескі (Залеўскі) Крыштоф (каля 1591, Мазовія—4.6.1660), дзеяч каталіцкай царквы. У 1608 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прэфект школы ў Оршы (1621—24), місіянер у прускай арміі Пёцінга (1627—29), рэктар калегіумаў у Оршы (1630—36) i Нясвіжы (1635—37), прыдворны місіянер канцлера ВКЛ Альбрэхта Станіслава Радзівіла (1638—50) i куяўскага біскупа Мікалая Войцеха Гневаша (1651—54). У час войнаў Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй выехаў у Вену. У 1660 прыдворны місіянер графа Пёцінга ў Варадыне. Выдаў панегірычнае казанне на пахаванні Альбрыхта Уладзіслава Радзівіла «Dokonanie pobożne przy pańskim pożyciu JO księcia JMCD Albrychta Władysława Radziwiłła», Вільня, 1637).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне