Артыкулы: Залівака Стафан
Залівака Стафан (каля 1617, Беларусь—26.4.1667) — дзеяч каталіцкай царквы.
У 1634 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар Святога Пісьма ў Вільні (1652—1653), віцэ-рэктар калегіума ў Нясвіжы (1657—1658), прэфект школы ў Новагародку (1664—1667). Быў прапаведнікам у час кадэнцый Трыбунала ВКЛ у Новагародку. Аўтар панегірыкаў.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне