Артыкулы: «Зборнік дакументаў, якія датычаць адміністрацыйнага ладу Паўночна-Заходняга краю пры імператрыцы Кацярыне ІІ (1792—1796)»
«Зборнік дакументаў, якія датычаць адміністрацыйнага ладу Паўночна-Заходняга краю пры імператрыцы Кацярыне ІІ (1792—1796)» [«Сборник документов, касающихся административного устройства Северо-Западного края при императрице Екатерине II (1792—1796)»], зборнік дакументаў расійскіх улад, выдадзеных пры ажыццяўленні 2-га і 3-га падзелаў Рэчы Паспалітай. Выдадзены ў 1903 Віленскай археаграфічнай камісіяй. У 1-й ч. зборніка змешчаны ўказы Кацярыны ІІ 1792—96, запазычаныя з «Поўнага збору законаў Расійскай імперыі» (52 дакументы); у 2-й — распараджэнні рас. ваен. улад, губернатараў, мясц. улад Беларусі і Літвы і інш. дакументы, запазычаныя з актавых кніг Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губ. 1793—96, акты з рукапіснага аддзялення Віленскай публічнай б-кі (206 дакументаў на рус. і польскай мовах). Матэрыялы зборніка асвятляюць мерапрыемствы рас. ўрада па ўвядзенні новага адм.-тэр. падзелу Беларусі і Літвы, па арганізацыі тут рас. органаў улады і суда, паліцыі, пошты, увядзенні рэкруцкай павіннасці, прывядзенні насельніцтва да прысягі, арганізацыі гандлю і новага грашовага абароту. Комплекс дакументаў асвятляе дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі. У прадмове А.В.Турцэвіча ахарактарызаваны палітыка і арганізац. мерапрыемствы рас. улад па правядзенні падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэнні Беларусі і Літвы да Рас. імперыі. Змешчана карта падзелаў Рэчы Паспалітай, гербы гарадоў Мінскай губ. і інш. ілюстрацыі, паказальнікі імён, геагр. назваў і рэчаў.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


