Артыкулы: Згерскі Ян Мікалай
Згерскі Ян Мікалай (?—6.12.1713), дзеяч каталіцкай царквы. З шляхецкага роду герба «Дамброва». Вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, Віленскай акадэміі, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. Быў капеланам Віленскай капліцы св. Казіміра. Біскуп-суфраган віленскі з 1696 (намінальны біскуп мартырыенскі), біскуп смаленскі з 1706, біскуп жамойцкі з 1710. У час феадальнай вайны 1697—1702 намагаўся прымірыць варагуючыя бакі, у 1703 схаваў перад узяццем шведаў Вільні мошчы св. Казіміра. Шмат зрабіў для школьнай справы ў Жамойці. Фундаваў Кальварыйскі кляштар дамініканцаў, Кейданскі кляштар кармелітаў, заснаваў у Жамойцкім капітуле пасаду пралата-кантара.
Літаратура:
WołonczewskiM. Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


