Артыкулы: Зубоўскі Францішак Ксаверый

Зубоўскі Францішак Ксаверый (17.10.1744, в. Веразуб Мсціслаўскага пав.—пасля 1791), паэт, перакладчык. У 1760 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, там жа вучыўся і атрымаў ступень доктара. У 1773—74 бібліятэкар Віленскай акадэміі. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) пробашч у Беразыні, у 1777—88 канонік кужэлёўскі і пробашч у Ключэўску. Супрацоўнічаў з часопісамі «ZabawyPrzyjemneiPożyteczne» (1774—77), «Monitor» (1777—78). У 1786 хадайнічаў у Марціна Пачобута-Адляніцкага аб пасадзе ў школе Адукацыйнай камісіі, а ў 1787 — аб пасадзе выкладчыка ў Гал. школе ВКЛ. У 1787 збіраўся выдаваць часопіс «KollekcjaStarożytnychiTegoczesnychOsobliwości». У 1788—89 прафесар красамоўства ў школе Адукацыйнай камісіі ў Любліне; у 1791 пенсіянер Адукацыйнай камісіі. Быў членам масонскай ложы «Святыня Ізіды». Прадстаўнік паэзіі Асветніцтва. Пісаў на польскай мове маралізатарскія і патрыятычныя вершы, байкі; перакладаў з лац. мовы творы Шымана Шымановіца, Яна Каханоўскага і інш. Выдаў паэтычныя кнігі «Збор вершаў» («Zebranywiersz», т. 1—2, Варшава, 1786; 2 выд. Вільня, 1808), «Геліконкі» («Helikonki», Люблін, 1789).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.