Артыкулы: Зянковіч Тамаш Ігнацы

Зянковіч Тамаш Ігнацы (1710—9.12.1790), дзеяч каталіцкай царквы, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Пляменнік віленскага біскупа М.Я.Зяновіча, які рыхтаваў З. у сваі наступнікі. Д-р тэалогіі і абодвух правоў. Віленскі канонік з 1741, кусташ з 1744, вял. пісар ВКЛ у 1754—62, біскуп-суфраган беларускі з 1755 (тытулярны біскуп арэапалітанскі), сакратар духоўны ВКЛ у 1762—82, біскуп-суфраган віленскі ў 1763—82. Вызначаўся вял. набожнасцю; асвяціў больш за 60 касцёлаў. Падтрымліваў дабрачынныя таварыствы. Першы ў ВКЛ выступіў супраць масонства.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.