Артыкулы: Іаанікій Галятоўскі
Іаанікій Галятоўскі [каля 1620—2(12).1.1688], дзеяч праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай. Паходзіў з Валыні. У 1640-х г. вучыўся ў Кіева-Магілянскім калегіуме. Пасля жыў на Валыні, каля 1650 прыняў манаства, быў настаяцелем Купяціцкага манастыра ў Пінскім пав. У 1655 запрошаны Лазарам Барановічам выкладаць у Кіева-Магілянскім калегіуме. У 1658—62 рэктар Кіева-Магілянскага калегіума і ігумен Кіеўскага Брацкага манастыра. Прыклаў шмат намаганняў для адраджэння калегіума і манастыра пасля ваенных дзеянняў сярэдзіны 1650-х г. У сувязі з расі.-польскімі баямі 1665 быў вымушаны пакінуць Кіеў, жыў на Падоллі, Валыні, у ВКЛ. З 1668 у Ноўгарадзе-Северскім, з 1669 архімандрыт Ялецкага Успенскага манастыра. Адведаў Маскву, дзе зрабіў казанне пры царскім двары. Напісаў каля 20 твораў на ўкр. і польскай мовах. Аўтар зборніка казанняў на укр. мове «Ключ разумения, содержащий поучения на все господские и нарочитых святых праздники» (Кіеў, 1659; 3 выд. 1665; тут змешчаны і трактат «Наука или способ составления проповедей»), кнігі прыпавесцяў на ўкр. і польскай мовах «Небо новое з новыми звездами сотворенное, или Повесть о чудесах Богородицы » (Львоў, 1665; 3 выд. Магілёў, 1699), палемічных твораў на ўкр. і польскай мовах супраць католікаў, уніятаў, магаметанаў. Супраць кнігі езуіта Бенядзікта Паўла Боіма «Старая вера» (Вільня, 1668) накіраваны твор І. на польскай мове «Старая царква новай царкве рымскай зыходжанне Святога Духа ад Айца адзінага паказвае» (Ноўгарад-Северскі, 1678). Палемізуючы з езуітам Пятром Скаргам, І. выдаў на польскай мове кнігу «Адказ грэкарасійскай царквы рымлянам на кнігу іх Фундамент Веры, складзеную езуітам Скаргам, або Паказанне фундамента, на якім лаціннікі супраць рускіх засноўваюць сваю новую веру» (Чарнігаў, 1683).
Літаратура:
Сумцов Н.Ф. Иоанникий Галятовский: К истории южнорусской литературы XVII в. // Киевская старина. 1884. Т. 8. Янв.—апр.;
Огиенко И.И. Проповеди Иоанникия Галятовского. Харьков, 1913.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне