Артыкулы: Іаасаф Кракоўскі

Іаасаф Кракоўскі [?—1(12).7.1718], дзеяч праваслаўнай царквы. Да 1670 вучыўся ў Кіева-Магілянскім калегіуме, рэктар якога быў Варлаам Ясінскі, у будучым апякун І. Каля 1673 накіраваўся на вучобу на Захад, слухаў лекцыі ў Калегіуме св. Афанасія ў Рыме. Прыняў манаства ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Да 1693 выкладаў у Кіева-Магілянскім калегіуме, у 1689—90 і 1693—97 яго рэктар. Атрымаў вядомасць як выдатны выкладчык рыторыкі і філасофіі. Дамогся для калегіума статуса вышэйшай навучальнай установы. Адначасова з 1689 быў ігуменам Нікольскага Пустынскага манастыра, з 1693 — Кіеўскага Брацкага манастыра, з 1697 архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1692 І. пасаны Варлаамам Ясінскім у Вільню для ўмацавання пазіцый праваслаўных і ўладжвання спрэчак Віленскага брацтва. 19(30).10.1707 саборам кіеўскага духавенства абраны мітрапалітам кіеўскім, пасвячоны 15(26).8.1708 у Маскве Стафанам Яворскім. Па загаду Пятра І 6(17).11.1708 пракляў укр. гетмана Івана Мазепу. У 1718 выкліканы ў Пецярбург з-за падазрэнняў у палітычнай нелаяльнасці (быў абгавораны пад пыткай царэвічам Аляксеем), памёр па дарозе ў Цвярскім Архангельскім манастыры.

Літаратура:

Мыцык Ю.А. Украинские краткие летописцы конца XVII—начала XVIII в. // Некоторые проблемы отечественной историографии и источниковедения. Днепропетровск, 1978.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.