Артыкулы: Іаасаф ІІ

Іаасаф ІІ [?—17(27).2.1672], дзеяч праваслаўнай царквы. Паходзіў з мяшчан г. Орша. З сям’ёй (меў прынамсі 2 сыноў і дачку) выехаў у Расію. Прыняў манаства. У 1650 дзякуючы пратэкцыі патрыярха Нікана атрымаў пасаду архімандрыта Уладзімірскага Раждзественскага манастыра (1654—56), потым — Троіца-Сергіевай лаўры (1656—66). Звярнуў на сябе швагу цара Аляксея Міхайлавіча дзякуючы «цуду» — буйной перамозе ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пасля 3-дзённага паста і малітваў манахаў Троіцкага манастыра. Пасля нізлажэння патрыярха Нікана 31.1(10.2).1667 пасвячоны як патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі патрыярхамі александрыйскім Паісіем і анціахійскім Макарыем. У маі 1667 старшынстваваў на саборы, што абвясціў анафему стараабраднікам. Блаславіў выданне першых палемічных твораў супраць стараабраднікаў — «Сказание о соборных деяниях» і«Жезл правления» Сімяона Полацкага (Масква, 1667), а таксама яго творы «Большой катехизис» і «Малый катехизис» (Масква, 1670), «Цветная триодь» (Масква, 1670), «Постная триодь» (Масква, 1672). Праводзіў жорсткія ганенні супраць стараабраднікаў. Выдаў правілы іконапісання «Выписка от божих писаний о благолепном писании икон и обличение на неистово пишущих оные» (Масква, 1668).

Літаратура:

Мыцік Ю. Беларус — маскоўскі патрыярх XVII стагоддзя // Голас Радзімы. 2002. 5 чэрв.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.