Артыкулы: Іван І Данілавіч Каліта

Іван І Данілавіч Каліта (?—31 марта 1340), князь маскоўскі [1325—40], вял. князь уладзімірскі [1328—40]. Сын маскоўскага князя Данілы Аляксандравіча. Часта ездзіў у Арду і атрымаў поўны давер хана Узбека, які даручыў маскоўскаму князю збіраць з рус. зямель ардынскую даніну. У 1325 перавёў кафедру мітрапаліта з Уладзіміра ў Маскву. Сабраў вял. багацці , якія накіраўваў на скупку зямель. Значна пашырыў межы Маскоўскага княства. У канцы 1333, шукаючы падтрымкі ВКЛ у барацьбе з Ноўгарадам, заключыў саюз з вял. князем літоўскім Гедзімінам, ажаніўшы свайго сына Сімяона з дачкой Гедзіміна Айгустай. Аднак потым прымірыўся з Ноўгарадам і ў 1335, у адказ на літоўскі напад на Наваторжскую воласць, паслаў войскі на паўн.-ўсх. землі ВКЛ; былі спалены гарады Асечан, Расну «и иных городков много». Пабудаваў у Маскве некалькі мураваных цэркваў, новы дубовы Крэмль. Перад смерцю прыняў манаства і схіму з імем Ананія. Пахаваны ў Маскве ў саборы архангела Міхаіла.

Літаратура:

Кучкин В.А. Формирование государственной территории Северо-Восточной Руси в Х—ХIV вв. М., 1984;

Аверьянов К.А. Московское княжество Ивана Калиты. Вып. 1—3. М., 1993—94;

Яго ж. Купли Ивана Калиты. М., 2001;

Борисов Н.С. Иван Калита. М., 2005; Шишов А.В. Иван Калита. М., 2006.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.