Артыкулы: Іван Андрэевіч

Іван Андрэевіч (?—пасля 1437), князь. Сын Андрэя Альгердавіча. У 1389—99 служылы князь у Пскове. У 1394 прымаў бацьку ў Пскове. Княжанне І.А. ў Пскове закончылася пасля таго, як пскавічы, забеспакоеныя пагрозамі вял. князя літоўскага Вітаўта, запрасілі да сябе княжыць ад маскоўскага кн. Васіля Дзмітрыевіча яго стаўленіка — цвярскога кн. Івана Усевалодавіча. У 1431 выступіў перад Ягайлам як паручыцель за палонных з ВКЛ. У 1437 І.А. зноў прыбыў у Пскоў, дзе быў прыняты з гонарам, але пасля некалькіх месяцаў побыту пакінуў горад. Відаць, ужо не жыў у 1439, калі пскавічы запрасілі да сябе княжыць сына І.А. Аляксандра (да 1432).

Літаратура:

Stadnicki K. Bracia Władysława Jagiełły Olgierdowicza, króla Polski, wielkiego księcia Litwy. Lwów, 1867;

Wolff J. Ród Gedimina. Kraków, 1886;

Tęngowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław, 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.