Артыкулы: Івінскіс (Ivinskis) Зянонас

Івінскіс (Ivinskis) Зянонас (25.5.1908, в. Каўшанай Плунгенскага р-на, Літва—24.12.1971), літоўскі гісторык. Д-р філасофіі (1932), праф. (1940). Вучыўся ў Каўнаскім (1925—29), Мюнхенскім і Берлінскім (1929—32) ун-тах. Даследаваў дакументы ў архівах Берліна і Гданьска. У 1933—40 выкладаў у Каўнаскім ун-це, заг. кафедры гісторыі. З 1940 працаваў у Музеі культуры ў Каўнасе. У 1941—43 выкладаў у Вільнюскім, а таксама ў адноўленым Каўнаскім ун-тах, дзе 2 гады быў дэканам філасофскага факультэта. У 1944—49 жыў у Зах. Германіі, пасля ў Італіі, наведваў Германію, дзе ўзначальваў Балтыйскі ін-т (засн. ў Боне ў 1953). Даследаваў ватыканскія і інш. архівы. У 1963—71 выкладаў гісторыю Усх. Еўропы ў Бонскім ун-це. Працы па паліт. гісторыі ВКЛ, гал.ч. 13—16 ст., крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі гісторыі Літвы.

Творы:

VytautasDidysisistorinejeliteraturojeirjoperijodobibliografija // VitautasDidysis, 1350—1430. Kaunas, 1930 (2 leid. Vilnius, 1988);

Geschichte des Bauernstandes in Litauen von der ältesten Zeiten bis zum Anfang des XVI Jahrhunderts: Historische Studien. Berlin, 1933("Гісторыя сялянскага саслоўя ў Літве з найдаўнейшых часоў да 16 ст.");

Senoveslietuviųreligijosbibliografija. Kaunas, 1938; Rinktiniairaštai. T. 1—4. Roma, 1978—89;

Litwa w dobie chrztu i unii z Polską // Chrystianizacja Litwy. Kraków, 1987;

Lietuvosistorija: IkiVytautoDidžiojomirties. 2 leid. Vilnius, 1991 ("Гісторыя Літвы да смерці Вітаўта Вялікага");

Lietuvosistorijos šaltiniai. Klaipėda, 1995.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.