Артыкулы: Ізмайлаў (Измайлов) Леў Васілевіч

Ізмайлаў (Измайлов) Леў Васілевіч [20(31).1.1685—13(24).1.1738], расійскі ваенны дзеяч. У 1706 накіраваны Пятром І з дыпламатычнай місіяй у Данію. З 1707 у адстаўцы, магчыма, вандраваў па Еўропе. У 1707 залічаны ў гвардзейскі Праабражэнскі полк. У 1718 чыне капітана гвардыі ў ліку іншых падпісаў смяротны прысуд царэвічу Аляксею. У 1719—22 узначальваў пасольства ў Кітай. Пасля служыў у гвардыі. У чыне ген.-маёра ўдзельнічаў у вайне за польскую спадчыну 1733—35. Атрымаў перамогу ў Віленскай бітве 1734, пасля якой захапіў Вільню. 13(24).9.1734 разбіў атрад войска ВКЛ — прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага пад Сенцамі, за што атрымаў чын ген.-лейтэнанта і ордэн св. Аляксандра Неўскага. Удзельнічаў у крымскіх паходах 1735 і 1737.

Літаратура:

Slesoriūnas F. Mūšis prie Vilniaus ir miesto nusiaubimas 1734 metais // Lietuva ir jos kaimynai: Nuo normanų iki Napoleono. Vilnius, 2001.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.