Артыкулы: Альдона

Альдона (1309 або 1310—26.5.1339), польская каралева з 1333, жонка Казіміра ІІІ. Дачка вял. князя ВКЛ Гедзіміна. 16.10.1325 выдадзена замуж за каралевіча Казіміра (сына польскага караля Уладзіслава І Лакатка), які ў 1333 стаў каралём. Пры хрышчэнні А. атрымала імя Ганна (яе язычніцкае імя А. называе толькі храніст 16 ст. М.Стрыйкоўскі, але лінгвіст С.Распонд мяркуе, што гэта варыянт беларускага імя Алдонь, з грэчаскага Еўдаксія). Шлюб замацаваў саюз паміж ВКЛ і Польшчай, скіраваны супраць Нямецкага ордэна (гл. Дагавор 1325). Гэта быў першы дынастычны шлюб паміж прадстаўнікамі ВКЛ і Польскага каралеўства, які садзейнічаў збліжэнню паміж дзвюма дзяржавамі. Паводле Стрыйкоўскага, пры заключэнні шлюбу з Літвы былі адпушчаны на радзіму 24 тыс. палонных палякаў. Я.Длугаш характарызуе А. так: «жанчына пачцівая, пакорная свайму мужу-каралю, шчодрая і дабрачынная для духоўных і ўбогіх; аддавалася, аднак, забавам, танцам і мірскім уцехам».

Падрабязнасці:

Рудзкі Э. Ганна Альдона, дачка Гедыміна, жонка польскага караля Казіміра Вялікага: Пер. з польск. // Спадчына. 1993. № 5;

Błaszczyk G. Małżeństwa dynastyczne polsko-litewskie od XIII do XV wieku // Profesor Henryk Łowmiański: Życie i dzieło. Poznań, 1995.

Witkowski R. Aldona, żona Kazimierza Łokietkowica, królowa jakiej nie bylo // Scriptura custos memoriae: Prace historyczne. Poznań, 2001. S. 597—599, 605—607.

© Валерый Пазднякоў, 2005, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.