Артыкулы: Кавячынскі Андрэй
Кавячынскі Андрэй (1619, Новагародскае ваяв.—29.1.1667), дзеяч каталіцкай царквы. З шляхецкага роду герба «Астоя», з якога паходзіў пратэстант Мацей Кавячынскі. У 1634 у Вільні ўступіў у ордэн езуітаў, з 1647 ксёндз. У 1636—38 вывучаў рыторыку ў Нясвіжы, філасофію ў Вільні (1638—41). Выкладаў у Пултуску, Ломжы, Оршы, Полацку (1641—46). Вывучаў маральную тэалогію ў Крожах (1646—48). Прапаведнік у Экімані пад Полацкам (1652—54), віцэ-рэктар калегіума ў Новагародку (1655). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 узяты рас. войскамі ў няволю. Правёў 3 гады ў Маскве, дзе вёў душпастырскую дзейнасць сярод палонных з ВКЛ, праводзіў дыспуты з праваслаўнымі. На мяжы 1569—60 сасланы ў Сібір, працаваў у каменаломнях. Дзякуючы дыпламатычным намаганням у 1664 вярнуўся на радзіму. У 1665—67 загадчык маёнткаў калегіума ў Нясвіжы, дзе і памёр. Пакінуў успаміны — адно з першых апісаннях Сібіры (не захаваліся).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне