Артыкулы: кадэнцыя
кадэнцыя (лац. cadentia ад cado падаю, прыпадаю, супадаю), перыяд, на працягу якога праходзiлi пасяджэннi Трыбунала Вялiкага княства Лiтоўскага, сесiя Трыбунала. Першапачаткова К. праходзiлi ў Вiльнi i Троках для Вiленскай рэпартыцыi (Вiленскае i Троцкае ваяв., Жамойць) i ў Новагародку i Менску для Рускай рэпартыцыi (астатняя тэр. ВКЛ). Сойм 1588 пастанавiў, што К. для Вiленскай дэпартыцыi праходзяць штогод толькi ў Вiльнi (вiленская К.), а для Рускай — пачаргова праз год у Новагародку i Менску (рускiя К.). Вiленская К. пачаналася ад Фамiнога тыдня (2-i тыдзень пасля Вялiкадня), рускiя — на 4 тыднi пазней, працягвалiся па 20 тыдняў. Сойм 1775 прызначыў для К. Рускай рэпартыцыi Гародню i новыя тэрмiны К.: вiленскай — з 15 лiст. да 15 крас., гарадзенскай — з 1 мая да 30 вер. К. называлісь і сесіі некат. інш. судоў.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне