Артыкулы: кадэцкі корпус
кадэцкі корпус, сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова. У Рэчы Паспалітай прызначаліся для падрыхтоўкі дзяцей шляхты (часам мяшчан) да ваеннай службы. Першым у ВКЛ стаў заснаваны ў 1747 Нясвіжскі кадэцкі корпус. К.к. заснаваў таксама ў г. Белая (пазней пераведзены ў Слуцк) Г.Ф.Радзівіл для падрыхтоўкі афіцэраў у сваё надворнае войска. У 1765 адчынена ўрадавая Рыцарская школа ў Варшаве.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне