Артыкулы: Кажэнеўскі (Кажэнёўскі) Ян
Кажэнеўскі (Кажэнёўскі) Ян (каля 1626, Жамойць—10.2.1672), дзеяч каталіцкай царквы. У 1644 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Вывучаў тэалогію ў Венгрыі ў Тырнаве, працаваў у Альба Юлія (1657—58). Пасля вяртання суперыёр у Ворнях (1665—67), прэфект школы ў Пашаўшы (1670—71). Быў парпаведнікам і місіянерам. Выдаў малітоўнік «Palatium Reginae Coeli» (Вільня, 1672), які карыстаўся вял. папулярнасцю і неаднаразова перавыдаваўся да 1798, кнігу «PandochiumReginaeCoeliinduodecimConclaviadistinctum» (Вільня, 2 выд. 1716).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне