Артыкулы: Казекі (Казікі)

Казекі, Казікі, княжацкі род уласнага герба «Зкрыжлук». Паходжанне невядома, даследчыкі мяркуюць, што маглі паходзіць з Арды, палавецкіх князёў або Рурыкавічаў. Валодалі ў асн. маёнткамі на Валыні. Найб. вядомыя:

Фёдар, першы вядомы прадстаўнік роду. У 1445 падпісаўся як сведка на акце вял. князя Свідрыгайлы. Меў сыноў Андрэя, Льва, Івана, Васіля, Міхаіла. Першыя тры памяняліся маёнткамі з кн. І.Ю.Заслаўскім і ўзамен за зямлю на р. Рось атрымалі Ласосну.

Міхаіл Фёдаравіч (?—да 1512), сын Фёдара. У 1502 атрымаў ад вял. князя Аляксандра маёнткі Макрэц, Кухары і Баброўнікі ва Уладзімірскім пав., купіў маёнтак Асміговічы.

Іван Васілевіч (?—да 1545), сын Васіля Фёдаравіча. У 1528 ставіў у войска 5 коннікаў. Валодаў маёнткамі Біскупічы, Разнова, Ружчалавічы.

Андрэй Міхайлавіч (?—паміж 1550 і 1568), сын Міхаіла Фёдаравіча. Яшчэ да 1512 трапіў у маскоўскую няволю, вярнуўся ў 1528, калі ставіў у войска ВКЛ 5 коннікаў. У 1546 член камісіі па размежаванні Кароны Польскай і ВКЛ. Валодаў маёнткамі Макрэц і Замлічы.

Дзмітрый Андрэевіч (1538—9.9.1583), сын Андрэя Міхайлавіча. Паборца Уладзімірскага пав. ў 1568 і 1576. Пры заключэнні Люблінскай уніі 1569 прысягнуў пры далучэнні Валыні да Кароны Польскай. Пасол на элекцыйны сойм 1573. Валодаў маёнткамі Замлічы, Бермашаў, Калона, Біскупічы, Макрэц, Жаскавічы. Яго дзеці ўжо насілі прозвіча Казікі.

Андрэй (?—паміж 1609 і 1625), сын Дзмітрыя Андрэевіча. Пасол на соймы 1607 і 1609. Меў сыноў Пятра і Вацлава.

Вацлаў Андрэевіч (?—пасля 1632), сын Андрэя. Пасол на элекцыйны сойм 1648. Валодаў маёнткамі Замлічы і Бермашаў Уладзімірскага пав., Касцяневічы Берасцейскага пав.

Тамаш (?—да 1667). Валынскі падстолі, пасля падкаморы. Пасол на соймы 1632, 1638, 1641, 1646, 1648, 1649, 1653.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.